Адзін з лідараў абхазскай апазіцыі Рауль Хаджымба заявіў пра сваю перамогу на пазачарговых выбарах прэзідэнта, спаслаўшыся на папярэднія звесткі участковых камісій.

kommersant.ru

kommersant.ru

Прыхільнікі Хаджымбы пачалі святкаваць яго перамогу на вуліцах Сухумі. У цяперашні час у сталіцы самаабвечанай рэспублікі Абхазія чутная страляніна, раздаюцца сігналы аўтамабіляў, паведамляе lenta.ru.

Інфармацыю аб тым, што на выбарах лідзіруе Хаджымба, пацвердзілі ў штабе яго суперніка Аслана Бжанія. «Мы чакаем выніку па Гаграх і Сухумі; па тых звестках, што ў нас ёсць, і якія паведамляюць назіральнікі участковых камісій, лідзіруе Хаджымба», — прыводзіць РІА Навіны словы лідара штаба Леаніда Лакербая.

Нагадаем, што ў канцы мая у выніку пратэстаў у Сухумі быў захоплены будынак Адміністрацыі, а прэзідэнт самаабвешчанай рэспублікі Аляксандр Анкваб падаў у адстаўку.

Рауль Хаджымба, як паведамляе біяграфічны артыкул у Вікіпедыі, вучыўся ў 1985—1986 гг. у Мінскай школе КДБ для людзей з вышэйшай адукацыяй, потым з 1986 па 1992 гг. працаваў у Ткуарчальскім гараддзеле КДБ Абхазіі.

Падчас грузіна-абхазскага канфлікта 1992—1993 гг. быў начальнікам службы ваеннай разведкі і контрразведкі «Усходняга фронту», у 1996—1999 г. у Мытным камітэце Абхазіі, у 1999—2001 гг. — старшыня Службы дзяржбяспекі Абхазіі, з 2003 г. — прэм'ер-міністр, у 2004—2009 гг. — віцэ-прэзідэнт Абхазіі.

ЕС не прызнае выбараў у Абхазіі, лічачы яе часткай Грузіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0