Знайдзі на мапе ўсе гарады Беларусі — інтэрактыўная ГУЛЬНЯ
У інтэрнэце з'явілася інтэрактыўная гульня, прысвечаная геаграфіі Беларусі. Ад удзельніка патрабуецца нанесці 112 гарадоў краіны на контурную карту.
Неабходна пстрыкнуць у тым месцы, дзе, па вашым меркаванні, знаходзiцца той ці іншы горад.
Калi вы патрапiлi дакладна або промах атрымаўся менш за 20 кiламетраў, залiчваецца 3 ачкi, пры ўмове патраплення ў радыусе 50 кiламетраў вы атрымаеце 2 ачкi, i 1 ачко — калi атрымалася ўкласцiся ў 100 кiламетраў.
Для пераходу да наступнага горада, трэба проста пстрыкнуть у любым месцы на мапе.
Пасля праходжання гульні сістэма пакажа атрыманую колькасць балаў.
Інтэрактыўная гульня тут
* * *
Колькі балаў набралі вы? Пішыце ў каментах.
Каментары