Прынамсі дзевяць чалавек загінулі ў выніку выбуху ў Багдадзе. Смяротнік ажыццявіў самападрыў у будынку шыіцкай мячэці падчас агульнай малітвы, паведамілі ў паліцыі.

Атака адбылася ўсяго праз некалькі дзён пасля нападу баевікоў на суніцкую мячэць у горадзе на паўночны ўсход ад Багдада. Тады загінулі 70 чалавек.

Шмат хто ў Іраку ўскладае адказнасць за атаку на шыіцкае апалчэнне. Яно можа быць зацікаўлена ў тым, каб сарваць намаганні новага прэм'ер-міністра Хайдэра аль-Абадзі па фарміраванні кааліцыйнага ўрада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?