На сайце AVAAZ.org /Общественные петиции/працягваецца кампанія збору подпісаў пад пэтыцыяй у Раду бясьпекі ААН «Прызнаць прэзыдэнта РФ Пуціна У.У. ваенным злачынцам».
Гэтая пэтыцыя была створаная карыстальнікам «Володимиром» 6 траўня. У рэмарцы «Чаму гэта важна?» тлумачыцца – «Трэба не дапусьціць Трэцяй Сусьветнай вайны». Ініцыятары маюць на мэце сабраць 200 тысяч подпісаў. Яе ўжо падпісалі 102 220 чалавек з розных краінаў сьвету – Ўкраіны, Расеі, ЗША, Ізраілю, Эгіпту і іншых.