Беларуская чыгунка з 29 жніўня па 7 верасня правядзе дэкаду па прафілактыцы дзіцячага траўматызму «Дзеці і бяспека», паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Ва ўсіх абласцях будзе праведзены комплекс мерапрыемстваў, скіраваных на прафілактыку няшчасных выпадкаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Будуць задзейнічаныя работнікі арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў БЧ, супрацоўнікі органаў унутраных спраў на транспарце.
Падчас дэкады будуць праводзіцца рэйды па кантролі за перамяшчэннем дзяцей на аб'ектах чыгуначнага транспарту, галоўная мэта якіх — папярэдзіць знаходжанне на такіх аб'ектах малалетніх дзяцей без суправаджэння дарослых, а таксама не дапусціць знаходжанне на чыгуначных пуцях непаўналетніх у навушніках або якія размаўляюць па мабільным тэлефоне.
Плануецца правядзенне тлумачальна-прафілактычнай работы ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі.