Максімальныя рознічныя цэны на асобныя віды цыгарэт у Беларусі з 1 верасня вырастуць на 1,3-9,4 працэнта. Новыя цэны на тытунёвыя вырабы апублікаваны на сайце Міністэрства па падатках і зборах.

Больш за ўсё падаражэюць у верасні цыгарэты Magna Red і Magna Blue — з Br7950 да Br8700. Падаражанне закране таксама такія маркі, як Alliance, Viceroy, Capri, Pall Mall, More.

З ліку ўвозімых на тэрыторыю Беларусі цыгарэт падаражэюць тытунёвыя вырабы маркі Davidoff — на Br500.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?