фота з твітара прэзідэнта Украіны
Пра гэта прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка паведаміў у сваім твітары.
«Дарагія суайчыннікі! Я вырашыў датэрмінова спыніць паўнамоцтвы Вярхоўнай Рады сёмага склікання», — напісаў ён.
У апублікаваным пазней відэазвароце П. Парашэнкі гаворыцца: «Выбары новага парламента адбудуцца 26 кастрычніка 2014 года.
Гэта рашэнне я прыняў у строгай адпаведнасці з артыкулам 90 Канстытуцыі Украіны.
З улікам чаканняў пераважнай большасці грамадзян Украіны і ў мэтах выканання ўласнага слова, якое даваў, балатуючыся на пасаду прэзідэнта.
Нагадаю, кааліцыя распалася 24 ліпеня. Новай цягам месяца, адведзенага Асноўным законам, не створана.
У такім выпадку Канстытуцыя дае прэзідэнту права распускаць Вярхоўную Раду. Гэтым правам я і скарыстаўся. Бо адзіна правільнае і адказнае рашэнне.
Апытанні грамадскай думкі паказваюць, што 80 працэнтаў грамадзян падтрымліваюць неабходнасць правядзення пазачарговых выбараў.
У рэшце рэшт, такім было і адно з галоўных патрабаванняў Рэвалюцыі годнасці.
Магутны грамадскі запыт на перазагрузку ўлады з'яўляецца больш відавочным.
Выбары - найлепшы спосаб люстрацыі.





