У 2012 годзе па замове Мінскага гарвыканкама была распрацавана горадабудаўнічая канцэпцыя планіровачнай арганізацыі тэрыторыі ў межах праспекта Дзяржынскага, чыгункі Мінск — Брэст, завулка Разінскага, 1-га Ізвознага завулка. У ёй прадугледжана размяшчэнне комплексу будынкаў МУС Беларусі.

Але, як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў, у цяперашні час у сувязі з адсутнасцю крыніцы фінансавання працы ў дадзеным кірунку не вядуцца.

Адзначым, што ў сакавіку гэтага года на пасяджэнні грамадскага савета пры МУС яго членам ужо быў прадстаўлены праект новага комплексу будынкаў. Прычым гаворка ішла не толькі аб будынках Міністэрства ўнутраных спраў, але і ГУУС Мінгарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?