Японская сетка піцэрый Pizza Hut вырашыла, што няма нічога больш эфектыўнага, чым выкарыстанне ў рэкламных мэтах мілых коцікаў. Для сваёй рэкламнай кампаніі яны знялі некалькі відэаролікаў, дзе галоўнымі героямі сталі пухнатыя звяркі.

Вынік — сотні тысяч праглядаў на YouTube літаральна за тыдзень.

У здымках промаролікыў прынялі ўдзел чатыры каты. Героі былі апранутыя ў чырвоную уніформу і гралі ролю супрацоўнікаў выдуманай піцэрыі Pizza Cat (назва сугучная Pizza Hut). Спраўляліся са сваімі абавязкамі кота-прадаўцы вельмі дрэнна: на відэа яны спяць, гуляюць з касавым апаратам або кепкай.

Аўтары відэа такім чынам намякаюць на нядбайных супрацоўнікаў, якія не заўсёды добра выконваюць сваю працу.

Пасля ролікаў размешчаны тэкст: «Калі вы не атрымалі сваю піцу, значыць, каты не адчуваюць матывацыі, прабачце іх».

Паводле задумкі аўтараў, відэа з'яўляюцца самаіроніяй, гультаяватыя каты сімвалізуюць марудлівых і абыякавых прадаўцоў-студэнтаў, якія прыходзяць у піцэрыю падпрацаваць на летніх вакацыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?