36 тысяч пінтаў піва (1 пінта — 0,568 л), скрадзеных зь піваварні Guinness, шукае ірляндзкая паліцыя ў Дубліне.

Зламысьнікі за адзін раз скралі з прадпрыемства больш чым 400 кегаў. Мяркуючы па ўсім, пастаўлены агульнанацыянальны рэкорд.

У сераду на бровар Guinness прыехаў грузавік, а калі выехаў, у ягоным кузаве знаходзіліся 180 кегаў піва «Гінэс», столькі ж «Будвайзеру» і 90 ‑‑ «Карлсбэргу». Празь некаторы час машыну знайшлі непадалёк ад Дубліну. Яна ня толькі аказалася пустой, але таксама была скрадзена.

Агульны кошт піва ацэньваецца ў 64 тыс. эўра, але калі злодзеі здолеюць раскінуць піва ў дублінскія пабы і праваць яго ў раздроб, выручка будзе значна большай.

Паводле Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0