Пасля знаёмства з асартыментам сталічных кнігарняў, які тычыцца ўкраінскай гісторыі, зварот да тэмы спярша выклікае суцэльны аптымізм: 

на гістарычных факультэтах амаль усіх галоўных беларускіх ВНУ (бадай, акрамя ўніверсітэта імя Машэрава ў Віцебску) існуюць кафедры, якія мусяць даследаваць украінскую тэматыку і выкладаць адпаведныя курсы.

Назва такіх кафедраў ва ўсіх выпадках адрозніваецца паміж сабой (напрыклад, кафедры гісторыі славян, славянскіх народаў, славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі).

Праўда, асобнага курса па ўкраінскай гісторыі няма нідзе. Звычайна яе вывучаюць разам з расійскай у межах агульнай дысцыпліны.

Напрыклад, у Гродзенскім універсітэце (на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму) існуе кафедра гісторыі славянскіх дзяржаў. Сярод пяці асноўных дысціплін, па якім рыхтуюць студэнтаў, толькі адна звязаная з нашымі паўднёвымі суседзямі — «Гісторыя Расіі і Украіны». Адначасова існуе асобная дысцыпліна «Гісторыя Расіі». Сярод дванаццаці спецыялізацый Украіне прысвечана толькі адна («Актуальныя пытанні гісторыі Украіны»), расійскай — сем.

Падобная сітуацыя і ў БДПУ імя Максіма Танка. Змест курса па гісторыі ўсходніх славян займае 22 старонкі. З іх падзеям, якія адбыліся ў нашых паўднёвых суседзяў з ХІІ стагоддзя да нашых дзён, прысвечаны 2 старонкі.

Тая ж сітуацыя з колькасцю часу, які ідзе на вывучэнне тэмы. Украінскую тэматыку (а гэта дыстанцыю ў 9 стагоддзяў) студэнты павінны адолець за 34 гадзіны. Усяго курс займае 380 гадзін.

Сустракаюцца ВНУ, дзе славянскай тэматыка прадстаўлена дастаткова фармальна.

Навукоўцы Брэсцкага ўніверсітэта (кафедра гісторыі славянскіх народаў) больш займаюцца беларускай гісторыяй. Тое ж можна сказаць і пра даследчыкаў з Магілёва. У мясцовым універсітэце дзейнічае кафедра ўсходнеславянскай і расійскай гісторыі. Тэматыка прац — пераважна гісторыя Беларусі (у тым ліку, у складзе Расійскай імперыі).

Яшчэ адна асаблівасць – вельмі нераўнамернае вывучэнне ўкраінскай гісторыі. Галоўная ўвага заўжды надаецца гісторыі Кіеўскай Русі,

супольнай што для украінцаў, што для рускіх (дарэчы, адносіны з Кіевам і Ноўгарадам вызначалі палітыку і Полацкага княства).

Чым далей па часе — тым больш у агульных курсах пачынае дамінаваць гісторыя Расіі.

Класічны прыклад — падручнік, напісаны супрацоўнікамі гістарычнага факультэта БДУ. Ён называецца «История России. ХХ век» і не змяшчае звестак пра падзеі ва Украіне. Абвяшчэнне Украінскай Народнай Рэспублікі, Галадамор, дзейнасць Бандэры, рух за незалежнасць і іншыя ключавыя моманты ўкраінскай гісторыі застаюцца па-за ўвагай.

Чаму так адбываецца?

У Беларусі маюцца даўнія традыцыі вывучэння расійскай гісторыі. Па сутнасці, гэта той жа курс гісторыі СССР і КПСС, які калісьці чытаўся па ўсіх савецкіх ВНУ ў абавязковым парадку.

Акрамя таго, бібліятэкі ўсіх ВНУ добра забяспечаныя расійскімі падручнікамі. Украінскіх — няма. Калі брацца за курс украінскай гісторыі, яго трэба распрацоўваць з нуля.

Прасцей змяніць ацэнкі і чытаць факталогію, вядомую з савецкіх часоў.

А як называецца курс, не так прынцыпова.

Не дзіўна, што

студэнтам прапануюць толькі расійскі погляд на гісторыю, пры гэтым ігнаруючы ўкраінскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?