Праз Беларусь ажыццяўляецца рээкспарт забароненых да ўвозу ў Расію тавараў з Еўрасаюза, заявіў Уладзімір Пуцін 26 жніўня ў Мінску падчас сустрэчы кіраўнікоў краін Мытнага саюза з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і прадстаўнікамі ЕС. 

Паводле слоў Пуціна, рээкспарт забароненых тавараў праз Украіну пасля ратыфікацыі пагаднення аб асацыяцыі з ЕС можа быць у дзясяткі разоў большы. «У нас нават у рамках Мытнага саюза ўжо сёння ідзе забаронены сёння да ўвозу на тэрыторыі Федэрацыі з краін ЕС рээкспарт, у гэтым выпадку праз Беларусь», — заявіў ён. 

Ён падкрэсліў, што экспарцёры часта проста зрываюць з тавару наклейку, дзе ўказана краіна паходжання тавару, і наклейваюць новую. «Вось, падпісана: краіна паходжання — Беларусь. Наклейку сарвалі — Польшча», — сказаў Пуцін. 

«Я ведаю, што кіраўніцтва Беларусі, прэзідэнт, стараюцца перашкодзіць гэтай негатыўнай практыцы, але ў нас з імі хоць бы ёсць пагадненне, з Украінай гэтага няма», — дадаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?