Урад ДНР ўжо не згодны на федэралізацыю, заявіў прэм'ер-міністр самаабвешчанай рэспублікі Аляксандр Захарчанка.

«Федэралізацыя нас не задавальняе. ДНР разглядае толькі ўласную незалежнасць ад Украіны… Наваросія ўжо не згодна не толькі на федэралізацыю, але і на захаванне цяперашняй Украіны як такой», — цытуе Аляксандра Захарчанку сайт dnrespublika.info.

Як падкрэсліў прэм'ер, на іншых умовах улады Данецкай народнай рэспублікі не згодныя ні на перамір'е, ні на перамовы з Кіевам.

«Цяпер згода на перамовы — нават калі яна будзе атрымана ў Мінску або неўзабаве пасля Мінска (і цяжкай ваеннай паразы на ўсходнім фронце) — нічога прынцыпова не зменіць. Не, вядома, перамовы пачнуцца, і на іх нават можа быць дасягнута нейкае перамір'е, але яно будзе кволым і несапраўдным», — сказаў Захарчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?