Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося раніцай 26 жніўня. Па вуліцы Багуцкага ехала фура з выключанымі фарамі. На яе звярнулі ўвагу супрацоўнікі ДАІ. Аказалася, утрыманне алкаголю ў крыві кіроўцы ў 9 разоў перавышала норму.

У патрульным аўтамабілі затрыманы ледзь не плакаў, спадзяваўся, што яго пашкадуюць і адпусцяць.

У будынку ж ДАІ ён паводзіў сябе інакш: парваў пратакол апытання, шпурляў ручку на стол.

Безадказнага кіроўцу чакае кара.