Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў у Мінску заключныя перамовы з вярхоўным прадстаўніком Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Аб гэтым у Twitter напісаў прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Святаслаў Цаголка.
Нагадаем, перамовы лідараў краін МС, прадстаўнікоў ЕС і прэзідэнта Украіны доўжыліся 26 жніўня ў Мінску каля чатырох гадзін, затым адбылася рабочая вячэра.
Пасля гэтага прайшла двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Расіі і Украіны Уладзіміра Пуціна і Пятра Парашэнкі, яна доўжылася каля дзвюх гадзін.