Расія не збіраецца спыняць пастаўкі газу ў Еўропу транзітам праз Украіну, паведаміў кіраўнік Мінэнерга Расіі Аляксандр Новак. Раней у сераду украінскі прэм'ер Арсень Яцанюк заявіў «аб планах Расіі фактычна адключыць Украіну ад усіх энергетычных рэсурсаў».

«На фоне мінскай сустрэчы… на якой былі дасягнуты дамоўленасці аб працягу трохбаковых кансультацый па пастаўках расійскага газу ў еўрапейскія краіны праз тэрыторыю Украіны, здзіўленне выклікаюць асобныя рэплікі ўкраінскіх палітыкаў аб нібыта існуючых намерах Расіі перакрыць транзіт газу на краіны ЕС», — сказаў Новак.

Заяву Яцанюка ён назваў спробай наўмысна дэзінфармаваць ЕС.

Па словах Новака, Расія мае намер прыкласці максімум намаганняў для выканання кантрактных абавязацельстваў наконт газу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?