Жанр: фантастыка, драма.
Рэжысёр: Філіп Нойс.
У ролях: Брэнтан Туэйтс, Мэрыл Стрып, Джэф Брыджэс, Кэці Холмс, Тэйлар Свіфт, Аляксандр Скарскард, Кэмеран Манахэн.
ЗША, 97 хв

Падлетак Джонас жыве ў ідэальным, максімальна цывілізаваным грамадстве будучыні, дзе больш няма войнаў, болю, пакут, радасці, успамінаў.

Для кожнага чалавека тут вызначаны ідэальны парадак існавання, і цяпер нікому не даводзіцца рабіць выбар. Па рашэнні Рады Старэйшын Джонас прызначаецца Захавальнікам успамінаў. Цяпер ён павінен прыняць успаміны ад папярэдняга Захавальніка пра усё, што было на зямлі да ўсталявання цяперашняга ладу жыцця. Юнаку адкрываецца праўда пра свет, у якім ён жыве, і ён вырашае вярнуць людзям іх сапраўдныя пачуцці і ўспаміны.

Фільм зняты па матывах кнігі Лоіс Лоўры «Той, хто дае» і сюжэтна амаль цалкам адпавядае ёй.

У некаторых момантах рэжысёру удалося нават узбагаціць сюжэт кнігі, якая не можа пахваліцца высокай мастацкай вартасцю, але з’яўляецца даволі кінематаграфічнай. Антыўтапічны сюжэт адпавядае жанру young adult — кнігі пра падлеткаў. У новым свеце людзі пастараліся абараніць сябе ад болю і зладзействаў, але разам з тым страцілі і радасць існавання, у літаральным сэнсе —колеры жыцця. Гэту ношу яны пераклалі на аднаго чалавека —Захавальніка ўспамінаў, якому дасталіся боль і радасць мінулага. Абраны юнак, які павінен працягнуць традыцыю, не хоча мірыцца з такім ладам, яму ўласцівы буйны падлеткавы дух, які дадае яму сілаў зрабіць тое, чаго не рабіў яшчэ ніхто.

Стужка не ўражвае спецэфектамі, але выраблена досыць стылёва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?