Урад Швейцарыі абвясціў пра ўвядзенне санкцый супраць пяці расійскіх банкаў, 11 фізічных асоб, а таксама ў сферы здабычы нафты і газу, далучыўшыся тым самым да санкцый, накладзеных на Расію Еўрасаюзам.

У заяве Федэральнага Савета (федэральнага ўрада Швейцарыі) гаворыцца, што, улічваючы падзеі ва Украіне, было прынята рашэнне прыняць дадатковыя меры, накіраваныя на прадухіленне абыходжання міжнародных санкцый.

Раней некаторыя санкцыі, уведзеныя Еўрасаюзам, было досыць лёгка абыйсці, правёўшы аперацыю на тэрыторыі Швейцарыі. Новыя меры павінны закрыць такую магчымасць і пакласці канец гэтай практыцы.

У тым, што тычыцца фінансавага рынку, пяці расійскім банкам цяпер будзе неабходна атрымліваць спецыяльныя дазволы для выкарыстання доўгатэрміновых фінансавых інструментаў.

Швейцарскія філіялы гэтых расійскіх банкаў не павінны будуць атрымліваць спецыяльных дазволаў толькі ў выпадку, калі яны не дзейнічаюць па ўказанні мацярынскай кампаніі. Гэта адпавядае рэжыму санкцый ЕС.

Да спісу асоб, на якіх распаўсюджваюцца швейцарскія санкцыі дададзена 11 чалавек.

Швейцарыя таксама ўводзіць на экспарт у Расію тавараў ваеннага прызначэння і тавараў падвойнага выкарыстання. Акрамя таго, Берн уводзіць забарону на імпарт у Швейцарыю ваенных матэрыялаў з Расіі і Украіны.

З гэтага часу тэхналогіі здабычы нафты ў адкрытым моры, у Арктыцы ці ж сланцавай нафты, таксама павінны атрымліваць спецыяльны дазвол для экспарту ў Расію са швейцарскай тэрыторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?