Зварот байцоў 98-й Свірскай дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл РФ да сваякоў і блізкіх апублікаваў Ukraine Crisis Media Center на сваім канале ў YouTube.

На відэазапісе палонныя дэсантнікі прадставіліся па чарзе, пасля чаго сяржант Уладзімір Севасцееў, звяртаючыся да родных і блізкіх байцоў, заявіў, што на тэрыторыю Украіны яны трапілі нелегальна.

«У нас забралі дакументы і тэлефоны. Мы сцерлі ўсе нумары на баявых машынах. Нам сказалі, што тут будуць праводзіцца вучэнні.

Мы не хочам ваяваць з украінскім народам. Мы не хочам тут знаходзіцца, мы хочам, каб нас перавезлі ў Расію. Просім вас дапамагчы з гэтым, бо тут няма ніякага «Правага Сектара», тут жывуць такія ж людзі, як мы», - распавёў Севасцееў.

Раней 27 жніўня паведамлялася, што Служба бяспекі Украіны адкрыла супраць затрыманых расійскіх дэсантнікаў дзве крымінальныя вытворчасці. Па словах начальніка следчага ўпраўлення СБУ Васіля Воўка, следчым упраўленнем СБУ пачата дасудовае расследаванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Украіны — «удзел у тэрарыстычнай арганізацыі, садзейнічанне дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі» і «незаконнае абыходжанне са зброяй, баявымі прыпасамі або выбуховымі рэчывамі».

У адпаведнасці з нядаўна ўнесенымі зменамі ў заканадаўства, асоба, якая падазраецца ў тэрарыстычнай дзейнасці, але ў дачыненні да якой няма дастатковых доказаў, можа быць затрымана тэрмінам на 30 сутак да рашэння суда. На гэтай падставе данецкі пракурор прыняў рашэнне аб затрыманні 10 расійскіх дэсантнікаў.

Раней затрыманых на тэрыторыі Украіны расійскіх дэсантнікаў даставілі ў адзін са следчых ізалятараў Кіева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?