Канцлер Германіі Ангела Меркель у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным запатрабавала растлумачыць затрыманне расійскіх дэсантнікаў ва Украіне, заявіў прадстаўнік Меркель Штэфен Зайберт. Пра гэта паведамляе Reuters.

«Апошнія дадзеныя аб прысутнасці расійскіх салдат на ўкраінскай тэрыторыі павінны быць растлумачаны», - прыводзіць агенцтва словы Зайберта.

Таксама, па словах прадстаўніка Меркель, канцлер нагадала, што Расія нясе адказнасць за дээскалацыю сітуацыі ва Украіне і абавязана сачыць за сваімі межамі.

Як паведамляе РБК, у прэс-службе Крамля распавялі, што размова паміж канцлерам Германіі і прэзідэнтам Расіі адбылася ўвечары 27 жніўня. Ініцыятарам гутаркі быў германскі бок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?