Курс долара ЗША па выніках праведзеных 28 жніўня біржавыхы таргоў не змяніўся і складае 10.420 рублёў. 

Паводле даных Беларускай валютна-фондавай біржы, аб'ём здзелак склаў 63 млн. 303 тыс. долараў (заяўкі на куплю — 63 млн. 303 тыс., прапанова — 61 млн. 197 тыс.).

Курс расійскага рубля знізіўся на 1 рубель і склаў 287,50 рубля. Аб'ём таргоў — 1 млрд. 440 млн. 484 тыс. расійскіх рублёў (заяўкі на куплю — 1 млрд. 161 млн. 941 тыс., прапанова — 1 млрд. 439 млн. 34 тыс.). 

У таргах еўра аб'ём здзелак склаў 29 млн. 759 тыс. (попыт — 29 млн. 817 тыс., прапанова — 24 млн. 236 тыс.), а курс вырас на 30 рублёў і склаў 13.760 рублёў за еўра.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?