Пра гэта знікненне Шаўчука ў сацсетках напісаў яго сябар Ян Бусел. Зараз у фэйсбуку створаная суполка па каардынацыі пошукаў. 

Паведамляецца, што музыка пайшоў з дому 20 жніўня і дагэтуль там не з'яўляўся. Ноч з 20-га на 21 жніўня правёў у знаёмай. Апошні раз выходзіў з ёй на сувязь 22-га а 10-й раніцы праз скайп. Пасля гэтага ён знік. 

Дома ў хлопца засталіся зарадка для тэлефона і ноўтбук. Зыходзячы з гэтага, сябры мяркуюць, што Дзмітрый нікуды не збіраўся. 

Хлопец быў апрануты ў сінія джынсы, карычневую майку, карычневы тонкі швэдар, на галаве была павязка-хустка. З сабой ён меў наплечную сумку светла-бэжавага колеру. 

Зміцер Шаўчук нарадзіўся ў Жытоміры (Украіна). Вырас у Мінску, куды пераехаў з бацькамі. Вучыўся ў ліцэі Беларускага дзяржуніверсітэта, на гістфаку БДУ. Працаваў карэспандэнтам «Еўрарадыё», радыё «Мір». Граў у музычных гуртах. Апошнім часам пераважна ладзіў канцэрты ў агенцтве «Шаблі». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?