«Дынама» ў гасцях перамагло партугальскі «Насьёнал» — 3:2 (дубль на рахунку Удоджы, 32, 63, гол забіў Сімавіч). Тыдзень таму «Дынама» ў Барысаве выйграла з лікам 2:0.

Лёсаванне групавога раўнду Лігі Еўропы адбудзецца ў пятніцу, 29 жніўня. 48 камандаў будуць падзеленыя на 12 групаў.

Матчы пройдуць у чацвяргі: 18 верасня, 2 і 23 кастрычніка, 6 і 27 лістапада, 11 снежня.

Дагэтуль беларускія клубы не выходзілі ў групавы турнір ЛЕ, стартаваўшы з кваліфікацыі гэтага турніру. Двойчы гуляў БАТЭ, але барысаўскі клуб перад гэтым выбываў з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

Нагадаем таксама, што БАТЭ будзе гуляць у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0