Сыр на суму 116 тысяч даляраў закупіў расейскі бізнэсовец у Бялынічах, у мясцовым аддзяленьні акцыянэрнага таварыства “Бабушкіна крынка”. Прыватны прадпрымальнік зь Віцебску на сваім “Мазе” браўся даставіць тавар у горад Каралёў Маскоўскай вобласьці яшчэ на пачатку гэтага тыдня.

Паводле інфармацыі мытнікаў, машына з сырам пакінула тэрыторыю Беларусі ў суботу і ў той жа дзень прайшла мытны надгляд на Смаленшчыне. Там машыну бачылі апошні раз.

Пошукі зьніклай машыны пакуль не далі вынікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?