У Баранавічах 28 жніўня ў мясцовага жыхара канфіскаваная буйная партыя спірту. 

Як паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама, супрацоўнікі міліцыі сумесна з інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах на скрыжаванні вуліц Чарнышэўскага і Прытыцкага ў Баранавічах спынілі аўтамабіль «Мерседэс-Бенц-100D», за рулём якога знаходзіўся 26-гадовы непрацоўны мясцовы жыхар. Малады чалавек перавозіў 1.420 літраў спірту без беларускіх акцызных марак у 284 пяцілітровых пластыкавых ёмістасцях. 

Дакументаў на тавар у мужчыны не было. Спірт коштам 426 млн рублёў канфіскаваны. 

За незаконны абарот алкагольнай прадукцыі ў дачыненні да мужчыны складзены пратакол на падставе ч. 3 арт. 12.27 КоАП. Маладому чалавеку пагражае штраф ад 10 да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй тавару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?