29 жніўня расейскім зенітна-ракетным комплексам быў збіты самалёт Су-25. Лётчык катапультаваўся.
Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр АТА.
Самалёт збілі, калі ён вяртаўся пасля выканання задання па знішчэнні тэхнікі і жывой сілы тэрарыстаў.
Лётчык катапультаваўся і праз паўтары гадзіны ўжо быў у адным з падраздзяленняў Нацыянальнай гвардыі Украіны.
Ён не пацярпеў і накіроўваецца да месца дыслакацыі вайсковай часткі, дзе праходзіць службу.
«Прэс-цэнтр АТА ўпаўнаважаны заявіць, што распаўсюджаная тэрарыстамі інфармацыя аб чатырох збітых самалётах ВС Украіны не адпавядае рэчаіснасці і з'яўляецца мэтанакіраванай хлуснёй крамлёўскай прапаганды», — заявілі ў АТА.