Расійская армія па «чэчэнскім сцэнары» цалкам знішчыла пасёлак Навасветлаўка Луганскай вобласці.

Пра гэта ў эфіры аднаго з тэлеканалаў заявіў Андрэй Лысенка — спікер Рады нацыянальнай бяспекі, паведамляе 5 канал.

Лысенка адзначыў, рускія дзейнічалі па «чэчэнскім сцэнары»: па чарзе, з дапамогай танкаў і сістэм залпавага агню расійскія акупанты знішчылі ўсе дамы ў Навасветлаўцы.

Паводле інфармацыі РНБА, пасля гэтага расійскія войскі рушылі ў напрамку пасёлка Храшчаватае.

Акрамя таго, працягваюцца сутыкненні з тэрарыстамі ў іншых гарадах і пасёлках Луганшчыны — паблізу Лутугіна і Станіцы Луганскай.

Да тэрарыстаў паступіла дадатковае падмацаванне ў Перавальск, Зорынск, Малаіванаўку, Малую Фашчаўку, Вергулеўку і Рассыпное.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?