Мінскі метрапалітэн 1 верасня пераходзіць на зімовы графік руху электрацягнікоў, паведаміла прэс-служба прадпрыемства.

У працоўныя дні на Маскоўскай і Аўтазаводскай лініях падземкі ў ранішнія (з 7.00 да 9.00) і вячэрнія гадзіны пік (з 16.00 да 19.00) інтэрвал руху цягнікоў скароціцца да дзвюх хвілін. У няпікавы час цягнікі будуць хадзіць прыкладна праз кожныя тры хвіліны, а пасля 23.00 інтэрвал руху складзе да 12 хвілін. Расклад руху цягнікоў пасля 23.00 можна ўбачыць на інфармацыйных улётках, размешчаных на тарцах пасажырскіх платформаў.

Першыя цягнікі з канчатковых станцый «Уручча» і «Малінаўка» адправяцца ў 5.32, а з «Магілёўскай» і «Каменнай Горкі» - у 5.33. Апошні цягнік пойдзе з канчатковых станцый у 1.02.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?