Чакаецца, што ўжо да канца бягучага года усе жадаючыя змогуць рэгістраваць даменныя імёны для сваіх сайтаў на рускай і беларускай мовах.

Як паведамілі ва УП «Надзейныя праграмы», міжнародная арганізацыя ICANN адобрыла заяўку Беларусі на выдзяленне кірылічнага дамена першага ўзроўню.бел. Па словах дырэктара hoster.by Сяргея Павалішава, запуск дамена першага ўзроўню.бел будзе вялікім крокам у развіцці нацыянальнага сегмента інтэрнэту.

«Як тэхнічны адміністратар дамена.by, мы лічым вельмі важным мець альтэрнатыўны нацыянальны дамен, які быў бы больш зразумелым для шырокага кола карыстальнікаў, здольны больш яўна адлюстраваць прыналежнасць сайта да Беларусі і ўнесці пэўны ўклад у развіццё беларускай культуры», — растлумачыў ён.

Вядома, што адкрыццю рэгістрацыі ў дамене.бел будзе папярэднічаць некалькі этапаў прыярытэтнай падачы заявак. У тым ліку для ўладальнікаў таварных знакаў і фірменных найменняў. Правілы рэгістрацыі будуць ідэнтычныя існуючым для дамена.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0