29 жніўня на 59 годзе жыцця памёр Кастусь Шаранговіч — выдатны мастак, сябар Беларускага саюза мастакоў, а таксама доўгі час удзельнік дружыны Народнага Фронту, што ахоўвала незалежніцкія арганізацыі.

Рада Саюза мастакоў выказала спачуванні родным і блізкім у сувязі з вялікім горам, што іх напаткала.

Кастусь Шаранговіч — брат народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча. І далёкі сваяк былога кіраўніка кампартыі Беларусі Васіля Шаранговіча, замучанага саветамі.