ДНР мае намер на перамовах кантактнай групы па Украіне, якая пройдзе 1 верасня ў Мінску, падняць пытанне аб абмене палоннымі па формуле «ўсіх на ўсіх», на сёння каля 300 «апалчэнцаў» знаходзяцца ў палоне ва ўкраінскіх сілавікоў і каля 1 тысячы лічацца прапаўшымі без вестак,

паведаміў у інтэрв'ю РИА Новости віцэ-прэм'ер ДНР Андрэй Пургін.

«Мы спрабуем пераканаць украінскі бок, што трэба мяняць «ўсіх на ўсіх», але на сённяшні дзень пакуль беспаспяхова. Прычым, наколькі я разумею, еўрапейскі бок нас у гэтым падтрымлівае, таксама як і расійскі», — сказаў ён.

«Мы дакладна ведаем, што 300 з лішнім чалавек (апалчэнцаў) у палоне, больш за тысячу чалавек — прапалі без вестак. Тым не менш, магу вам прывесці прыклад, калі была дамоўленасць (з Украінай) мяняць 20 на 20 чалавек, яны (украінскі бок ) 6 чалавек замянілі. Мы прымусілі нашых шэсць чалавек вярнуць. Але, калі абмен адбыўся, тыя шэсць чалавек, якія былі «ўстаўленыя» украінскім бокам, аказалася, што яны не прысутнічаюць ні ў адным спісе, ні ў спісе зніклых без вестак, ні ў спісе палонных. Але гэта былі нашы людзі. Гэта кажа, што гэтыя лічбы ў разы, калі не на парадак больш», — дадаў Пургін.

Пургін будзе прадстаўляць «Данецкую народную рэспубліку» на сустрэчы кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, якая пройдзе ў Мінску 1 верасня.

«Сустрэча адбудзецца ў Мінску ў панядзелак, ад ДНР буду ўдзельнічаць я», — сказаў Пургін ў ходзе візіту ў Маскву, дадаўшы, што яму не вядома, хто будзе прадстаўляць кіеўскія ўлады на перамовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0