Пра гэта на сваёй старонцы Facebook паведаміў расійскі журналіст Цімур Алеўскі са спасылкай на жыхароў Данецка.

«Як лепш напісаць, думаю, расійскія войскі захапілі Данецк або руская армія заняла Данецк?» - напісаў ён.

«Навіны такія. Афіцэры раскватараваныя, знялі жыллё ў цэнтры. Салдат дахалеры. Дэсантнікам памыцца ёсць дзе. На кожным куце патрулі. Навіны скончыліся. Ну вы разумееце, што мы акупанты, так?» - напісаў журналіст.

Як вядома, нават пасля таго, як у 20 км ад расійскай мяжы ва Украіне былі захопленыя 10 расійскіх дэсантнікаў, улады РФ адмаўляюць знаходжанне рэгулярных расійскіх войскаў на тэрыторыі Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?