Фота Darius Jankauskas

Фота Darius Jankauskas

На гэтым тыдні чакаецца цёплае камфортнае надвор'е,

паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў у ходзе відэабрыфінгу 1 верасня. 

«З прыходам верасня ў Беларусі пачне ўзмацняцца ўплыў скандынаўскага антыцыклона. Ён прынясе цудоўную пару бабінага лета ў нашай краіне. Установіцца камфортнае, ціхае і сухое надвор'е», — сказаў Рабаў. 

У аўторак пераважна без ападкаў, толькі ва ўсходніх раёнах адаб'ецца ўплыў франтальнага раздзела, там месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны туман. Тэмпература ноччу ад плюс 5°С на паўночным захадзе да плюс 14°С на паўднёвым усходзе краіны, днём плюс 16—21°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах да плюс 23°С.

У сераду і чацвер без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—12°С, днём плюс 16—23°С. 

У пятніцу і суботу пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература ноччу плюс 5—11°С, днём плюс 17—24°С. 

Паводле слоў сіноптыка, «у нядзелю на фоне павышанага атмасфернага ціску будзе праходзіць малаактыўны атмасферны фронт, які прынясе месцамі, пераважна па паўночным усходзе, кароткачасовыя дажджы». Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература ноччу плюс 6—12°С, днём плюс 15—22°С, па поўдні месцамі да плюс 24°С. 

«У цэлым першы восеньскі месяц у большасці дзён парадуе нас надвор'ем.

Сярэдняя месячная тэмпература паветра чакаецца на адзін градус вышэйшай за сярэднія шматгадовыя значэнні (кліматычная норма плюс 11—13°С). Дажджоў чакаецца мала: месячная колькасць ападкаў мяркуецца меншай за кліматычную норму, якая складае 50—71 мм», — сказаў Рабаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?