Мінэнергавугля Украіны накіравала абласным энергазабеспячальным кампаніям паведамленні аб магчымым часовым спыненні электразабеспячэння насельніцтва, як гэта было ў 90-х гадах, у сувязі з узнікненнем дэфіцыту магутнасцяў у аб'яднанай энергасістэме Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні «Прыкарпаццевоблэнерга» са спасылкай на дакумент Мінэнергавугля.

«Рашэнне звярнуцца да такіх метадаў абумоўлена разбалансаванасцю паміж вытворчасцю і спажываннем электраэнергіі з-за дэфіцыту паліва і гідрарэсурсаў», — гаворыцца ў паведамленні.

«Выконваючы рашэнні дзяржаўнага прадпрыемства «Нацыянальная энергакампаніі Украіны», «Укрэнерга» і профільнага міністэрства, энергетыкі вымушаныя ўводзіць так званыя графікі аварыйных адключэнняў з мэтай эканоміі паліва», — адзначаецца ў паведамленні.

Як адзначылі ў кампаніі, адключэнні будуць праводзіцца па ўзгодненых з аблдзяржадміністрацыяй графіках аварыйных адключэнняў падчас ранішніх і вячэрніх пікавых нагрузак, арыентыровачна ў 9:00-11:00 і ў 20:00-22:00.

«Адключэнне асобных груп спажыўцоў будзе доўжыцца не больш за дзве гадзіны. Графікі ўводзяцца ў дзеянне на працягу 10-15 хвілін пасля распараджэння галоўнага дыспетчара электраэнергетычнай сістэмы Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.

У кампаніі нагадалі, што раней такія абмежавальныя графікі былі ўведзеныя для прадпрыемстваў і юрыдычных спажыўцоў вобласці, але яны не далі чаканага эфекту.

«Адзначым, што для кожнай вобласці ўстаноўлены канкрэтныя ліміты магутнасці. У выпадку, калі вобласць перавысіць спажыванне электраэнергіі, у дзеянне будзе ўведзены графікі аварыйных адключэнняў. Зараз наша вобласць не ўкладаецца ў пэўныя ліміты, таму адключэнні цалкам верагодныя», — адзначаецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?