Андрэй Іларыёнаў

Вынікі парлямэнцкіх выбараў — гэта «пройгрыш» рэжыму Уладзімера Пуціна, гэта «сур’ёзны правал», заявіў старшы навуковы супрацоўнік Інстытута Катона, экс-дарадца прэзыдэнта па эканамічных пытаньнях Андрэй Іларыёнаў.

«Калі захаваюцца цяперашнія адсоткі «Адзінай Расеі», то атрымаецца, што за Пуціна прагаласавалі 42 мільёны чалавек, між тым 4 гады таму яму аддалі свае галасы 49 мільёнаў», — патлумачыў ён. «За прэзыдэнта прагаласавала 37—38 % ад насельніцтва краіны, і ён цудоўна разумее, што гэта жудасны правал, прычым правал ня толькі выбараў, але і ўсёй сыстэмы, — заўважыў Іларыёнаў. — Яму нічога не застаецца, як ісьці на трэці тэрмін, а гэта значыць, што рызыкі гвалту ўзрастуць неймаверна».

Іларыёнаў дадаў, што «правал выбараў пры выкарыстаньні ўсіх дзяржаўных рэсурсаў» сьведчыць аб тым, што «нельга давяраць аніводнаму дзяржаўнаму органу». «Таму трэба ствараць альтэрнатыўныя органы прадстаўніцтва, органы волевыяўленьня грамадзян, — заўважыў ён. — І гэта задача для ўсёй краіны — фармаваць іншыя органы для абмеркаваньня нацыянальных праблемаў, арганізоўваць іншыя выбары для іншай Расеі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0