Перамовы кіраўніцтва чыгуначных адміністрацый Беларусі і Літвы прайшлі ў Вільні 29—30 жніўня, паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі. 

На перамовах прадстаўнікі дзвюх чыгуначных магістраляў абмеркавалі вынікі працы па перавозках грузаў за сем месяцаў года, якія ажыццяўляюцца праз беларуска-літоўскія міждзяржаўныя стыкавыя пункты, і адзначылі станоўчую дынаміку. Па выніках студзеня—ліпеня 2014 года аб'ём перавозак грузаў ва ўсіх відах зносін Беларусь — Літва павялічыўся на 22% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. Пры гэтым вываз грузаў з Беларусі прызначэннем у Літву ўзрос на 30,5%. 

Былі таксама разгледжаны вынікі працы па арганізацыі курсіравання кантрэйлернага цягніка «Нёман» і пытанні перавозак кантэйнераў у складзе цягніка камбінаванага транспарту «Вікінг» і кантэйнерных цягнікоў «Меркурый», «Балтыйскі вецер» і «Саўле». 

Падчас візіту дэлегацыя Беларускай чыгункі павіншавала літоўскіх калегаў з 95-годдзем дзейнасці АТ «Літоўскія чыгункі» і днём чыгуначніка Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?