Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) выдзеліў крэдыт тэрмінам на сем гадоў ЗАТ «Мінскі завод безалкагольных напояў» на мадэрнізацыю абсталявання, абнаўленне аўтапарка і рэструктурызацыю існага доўгу, паведамляе прэс-служба ЕБРР. 

«Пазыка ў 10 млн еўра не толькі прафінансуе інвестыцыйную праграму завода, але таксама будзе спрыяць устанаўленню новых норм карпаратыўнага кіравання і дзелавых паводзін у Беларусі», — адзначаюць у банку. 

Падчас перамоў аб выдзяленні крэдыту, якія завяршыліся падпісаннем адпаведнага пагаднення, прадстаўнікі завода заявілі пра намер перайсці ад мясцовых да міжнародных стандартаў аўдыту і ўжо нанялі адну з вядучых міжнародных аўдытарскіх фірм для падрыхтоўкі неабходнай дакументацыі, паведамляе прэс-служба. 

Мінскі завод безалкагольных напояў быў створаны ў 1966 годзе. У 1995 годзе стаў закрытым акцыянерным таварыствам. На заводзе працуе больш за 700 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?