У матчы 3-га тура партугальскай «прымейры» паўабаронца зборнай Беларусі Рэнан Брэсан забіў свой першы гол.
Нагадаем, што Брэсан перайшоў у клуб «Рыу Авэ» 2 жніўня. «Рыу Авэ» выйграў у «Баавішты» з лікам 4:0 і разам з «Порту» і «Гімараешам» займае ў турнірнай табліцы 1-е месца.
Беларус бразільскага паходжання забіў на 26-й хвіліне са штрафнога, а секундамі раней за размовы з суддзёй атрымаў жоўтую картку.
У папярэднім туры, 24 жніўня, Брэсан аддаў чатыры галявыя перадачы. Тады «Рыу Авэ» разграміў у гасцях «Эштарыл» — 5:1.