Парам-парам-парам!
Парад!
Парам-парам-парам!
Танкі, коні, збруі!
Глядзі, глядзі хутчэй!
Твой «брат»
Па вуліцах тваіх
маршыруе.
І ў гузіках адбіты
небасхіл.
І складкі не кладуцца
на зялёны кіцель.
Паволі-волі, вольна!
Твой Ахіл,
твой кроўны брат і твой жа
вызваліцель.
Закон ці дура?
dura lex.
Ён быў на курсе лепшы
Па тваім законе.
А як ён ловіць
(у яго рэфлекс)
магноліі «ад пані
на балконе»!
З балконаў іх любіць
куды лягчэй.
І пяты наш паверх —
вы, вы і вось мы:
стаім, рукамі машам
ад плячэй.
Не Аўстрыя, не Вена
— трыццаць восьмы.

Балконны мой народ
чужых айчын:
І лязг тваіх зубоў
і бляск «ягоных»
ляцяць, ляцяць, ляцяць
у далячынь.
І зоры, зоры, зоры
на пагонах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?