Зніклую 23 лістапада 7‑гадовую дзяўчынку Іру Кужэльную на Лагойшчыне шукае ўсё больш людзей, але гэтыя мерапрыемствы пакуль не даюць поспеху. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Лагойскім РАУС. Агулам у пошуках удзельнічаюць некалькі соцень чалавек.

Сёння раніцай у Беларуцкім сельсавеце зноў засядаў штаб па пошуку дзяўчынкі, пасля чаго міліцыянты і вайскоўцы зноў выехалі прачэсваць лясы. Вось што паведаміла Еўрарадыё супрацоўніца сельсавета:

«У гэтыя выхадныя дні было значна больш людзей, таму што запрашалі і курсантаў Акадэміі міліцыі. Былі тут і вайскоўцы. Сёння раніцай яны, здаецца, такім жа складам выехалі на пошукі».

Нагадаем, маці дзяўчынкі была пакараная 3 суткамі арышту. У адносінах жанчыны распачатая і расследуецца крымінальная справа па факце катавання дачкі. Учора маці выйшла на волю.

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0