7 красавіка 2006 года а 9-й гадзіне раніцы актывістаў дэмакратычнага руху Мядзельскага раёна, Зміцера Вінаградава (Старшыня “НМС-МР”), Андрэя Абалевіча (першы Нам. Старшыні “НМС-МР”) і Ігара Каўруса (Нам. Старшыні “НМС-МР”), выклікалі ў кабінет начальніка Мядзельскага РАУС.

З кожным з актывістаў паасобку, у прысутнасці начальніка Мядзельскага КДБ, размаўляў начальнік раённай міліцыі - Малікаў Васіль Іванавіч. Кіраўнікі сілавых структураў Мядзельшчыны распавялі актывістам, што 8 красавіка 2006 года, у дзень так званай інагурацыі, так званага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дэмакратычныя Сілы нашай краіны рыхтуюць масавыя вулічныя акцыі пратэсту на Кастрычніцкай Плошчы г.Менска.

З нагоды гэтага, спадар Малікаў В. папярэдзіў кожнага з актывістаў аб недапушчальнасці асабістага ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, і што кожны з іх мусіць знаходзіцца ў гэты дзень па месцы сталага пражывання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0