Беларусь мае намер у 2015 годзе разлічыцца па ўсіх знешніх даўгах. Аб гэтым сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе разглядаўся праект закона аб рэспубліканскім бюджэце на 2015 год, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

Кіраўнік урада вылучыў прыярытэты законапраекта. «У першую чаргу, разглядаючы збалансаванасць бюджэту на 2015 год, мы павінны разумець, што нам трэба ў поўным аб'ёме разлічыцца па ўсіх знешніх даўгах. Гэта святое. Мы гэтыя сродкі бралі для мадэрнізацыі эканомікі, мы павінны выконваць усе ўзятыя на сябе абавязацельствы», — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяляць пытанням валютнага балансу, у прыватнасці захаванню золатавалютных рэзерваў краіны, дадаў ён.

Закранаючы вырашэнне мэтавых задач сацыяльна-эканамічнага развіцця, прэм'ер-міністр адзначыў: «Мы павінны разглядаць гэтыя пытанні, маючы на ўвазе неабходнасць далейшага ўмацавання і нацыянальнай бяспекі, і нацыянальнай эканомікі ў цэлым праз развіццё рэальнага сектара, праз пытанні, звязаныя з даходамі насельніцтва».

Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу, што будучы год асаблівы, таму што завяршаецца пяцігодка. У сувязі з гэтым урад і Нацбанк павінны ўзяць на сябе асаблівыя абавязацельствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?