Старшыня камітэта сената ЗША па пытаннях узброеных сілаў Карл Левін прыбыў з візітам у Кіеў.
Пра гэта ў «Твітэры»написаў амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пает.
Візіт сенатара ў Кіеў не быў анансаваны, у сувязі з чым інфармацыя пра мэты яго прыбыцця адсутнічае. Карл Левін з'яўляецца адным з галоўных лабістаў у пытаннях прадастаўлення Украіне дапамогі, у тым ліку ваеннай, ад ЗША. Ён звярнуўся да прэзідэнта ЗША з ініцыятывай увядзення шырокіх сектаральных санкцый супраць Расіі і прызнання «ДНР» тэрарыстычнай арганізацыяй.





