На сходзе жанчын‑сябраў Партыі БНФ была ўтвораная камісія «Жанчыны БНФ».

У сходзе ўзялі ўдзел каля 40 актывістак Партыі з усёй краіны. Сярод найбольш знаных удзельніц‑заснавальніц — Ганна Леўчанкава, Людміла Белахвостава, Ала Яцкова, Галіна Сямдзянава, Ружа Ганчарова, Валянціна Сьвяцкая, Ілона Ўрбановіч‑Саўка, Валянціна Трыгубовіч, Дзіяна Мікульская. Прысутнічалі на сходзе і сябры моладзі БНФ.

Жанчыны абмеркавалі свой удзел у грамадзкім і палітычным жыцьці, падзяліліся бачаньнем дзейнасьці жанчын БНФ у якасьці арганізаванай структуры. Старшынёй камісіі абраная сябра Ўправы Партыі БНФ Валянціна Сьвяцкая, яе намесьніцай стала Галіна Сямдзянава.

ЗП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0