Гарадскі савет сталіцы Чэхіі Прагі вырашыў у аўторак спыніць партнёрскія адносіны з расійскімі гарадамі Масквой і Санкт-Пецярбургам, паведаміў мэр Прагі Томаш Гудзечак.

«Свавольная атака рэжыму Пуціна паставіла пад пагрозу не толькі суверэнітэт Украіны, але і бяспеку ўсёй Еўропы», пры гэтым, аднак, «мы застаемся сябрамі рускіх людзей, але не прымаем імперскую палітыку Крамля», — заявіў мэр чэшскай сталіцы.

Гудзечак заклікаў таксама іншыя чэшскія гарады падтрымаць яго ініцыятыву, усведамляючы пры гэтым, што рашэнне пражскай мэрыі «само па сабе не спыніць расейскую агрэсію».

«Мы верым усё ж, што да нас далучацца іншыя гарады, і гэта стане дзейсным сігналам для грамадзян Расіі, што палітыка Уладзіміра Пуціна ўяўляе сур'ёзную небяспеку будучаму ўзаемнаму супрацоўніцтву еўрапейскіх краін з Расіяй», — падкрэсліў Гудзечак.

У той жа час мэр чэшскай сталіцы дадаў, што да супрацоўніцтва на афіцыйным узроўні рыхтуюцца Прага і Кіеў. «Мы з мэрам Кіева Віталём Клічко рыхтуемся заключыць дамову аб партнёрстве з украінскай сталіцай», — заявіў Томаш Гудзечак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?