У сераду, 3 верасня, прэзідэнт ЗША Барак Абама, падчас свайго візіту ў Эстонію, даў аўтограф 10-гадоваму Крыста Царэнтсу з Сутлепа воласці Ноароотсі. Па словах хлопчыка, сустрэча з прэзідэнтам ЗША была самай вялікай марай яго жыцця.

«Я вельмі хачу сустрэцца з прэзідэнтам Амерыкі, бо я яго вялікі фанат і мне падабаецца Амерыка. Мама, вядома, сказала, што сустрэча з такім чалавекам — невыканальная задача, але калі чагосьці прагнеш, трэба выкласціся на ўсе 110 адсоткаў», — пісаў Крыста ў лісце, адпраўленым у Прэзідэнцкую канцылярыю. Урывак з ліста апублікаваў у Facebook кіраўнік Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес.

У сераду ведамства паспрыяла выкананню жадання хлопчыка: прэзідэнт ЗША Барак Абама пагутарыў з Крыста і пакінуў яму на памяць аўтограф, падпісаўшы свой здымак: «Dream big dreams» (па-англійску — «Мар пра большае»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?