Шаноўная рэдакцыя «Нашай Нівы»!
Колькі дзен таму заўважыў, што побач з маім домам у Гатаве нейкая шпана размалявала фашыстоўскай свастыкай тумбу для абвестак. Дзень прайшоў, другі… Ідучы на працу і вяртаючыся да дому, заўважаю ўсе тую ж дрэнь. Хаджу й думаю, ну калі яе замалююць нашы камунальнікі. Трэці дзень мінае, чацверты, тыдзень прайшоў… Самае цікавае, што тумба тая якраз насупраць мясцовага Гатаўскага ЖЭСа. Так што камунальнікі, як і я, штодня заўважаюць тое, што і я, ідучы на працу і вяртаючыся дадому.
Хаджу і сам сабе думаю: вось калі б на гэтай тумбе намалявалі выяву Васіля Быкава, ці напісалі «Жыве Беларусь!», то зацерлі бы цягам гадзіны. Няўжо фашыстоўская свастыка стала нормай для сенняшняга беларускага грамадства?
0
0
0
0
0
0