На сайце газэты "Паіс" зьявіўся тэкст інтэрвію з Аляксандрам Лукашэнкам. Знаўцы гішпанскай могуць зьвярнуцца непасрэдна да арыгіналу.

Агенцыя БЕЛТА сёньня дала ў пераказе пару фрагмэнтаў.

Але ці ня самы інтрыгоўны момант падаюць "Беларускія навіны": Лукашэнка заявіў, што гатовы разгледзець пытаньне аб памілаваньні Казуліна, калі той яго папросіць.

"Суд прыняў рашэньне. Гэта незалежная галіна ўлады. Я паважаю ягонае рашэньне. Адзінае, што я магу зрабіць, гэта памілаваць яго. Калі асуджаны пра гэта папросіць, я вывучу ягонае прашэньне і пасьля скажу, ці вызваляю яго", — цытуе Лукашэнку інтэрнэт-выданьне.

Цяжка прагназаваць, якое было б рашэньне ў такім выпадку. Але яшчэ цяжэй уявіць, што Казулін напіша такую паперу.

ЗЫ. У інтэрвію закрануты многія тэмы — ад разьмяшчэньня "Іскандэраў" да пытаньня распаўсюду незалежнай прэсы.

Але гэта — тэма для асобнага аналізу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?