У апошні час у Беларусі пачасціліся дарожныя здарэнні з цяжкімі наступствамі, удзельнікамі якіх з'яўляюцца грамадзяне іншых дзяржаў — як правіла, расейцы, паведамляе ўпраўленне ДАІ МУС.

За сем месяцаў года ў 75 ДТЗ па віне кіроўцаў транзітных транспартных сродкаў загінулі 11 чалавек, 94 атрымалі раненні. У пяці выпадках ДТЗ учынены па віне замежных грамадзян у стане ап'янення.

«Асноўная прычына такіх здарэнняў — невыкананне кіроўцамі рэжыму працы і адпачынку. З'езды ў прыдарожныя кюветы, перакульванні, спадарожныя сутыкненні, выезды на паласу сустрэчнага руху, як правіла, адбываюцца з-за кіроўцаў, якія заснулі. У імкненні хутчэй пераадолець вялікія прамежкі маршруту забываецца аснова ўсяго дарожнага руху — бяспека», — гаворыцца ў паведамленні УДАІ МУС.

3 верасня каля 19.20 56-гадовы мужчына (грамадзянін Польшчы), кіруючы грузавым аўтамабілем «ДАФ» з паўпрычэпам, на 135-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Віцебск у Лепельскім раёне ў выніку разгерметызацыі левага пярэдняга кола не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з сустрэчнай «Таётай-Камры», якой кіраваў мужчына 1973 года нараджэння (грамадзянін РФ). У выніку ДТЗ кіроўца легкавой аўтамашыны ад атрыманых траўм памёр пры дастаўцы ў медыцынскую ўстанову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?