Фестываль беларускай міфалогіі «У госці да Лепельскага Цмока» адбудзецца 7 верасня ў Лепельскім гарадскім парку!

Цмок падрыхтаваўся спраўна! Вас чакаюць творчыя майстэрні, музычна-этнаграфічныя праграмы, пазнавальныя віктарыны з адметнымі прызамі, забаўкі для дзетак і нават навукова-практычная канферэнцыя для больш сур’ёзных аматараў міфалогіі!

На замову Лепельскага Цмока Андрусь Такінданг намалюе радасныя шаржы кожнаму ахвочаму!

А з музычнай праграмай фестываль наведаюць: ансамбль народнай музыкі, песні і танца «Рэй», тэатр старажытнай культуры «Яварына», гурты «Рокаш», «Рэха» і «Handmade».

Падрабязную праграму глядзіце ТУТ.

Арганізатар фестывалю — Лепельскі райвыканкам пры ўдзеле кампаніі «Будзьма беларусамі!». Нагадаем, год таму Лепель стаў першым у Беларусі горадам, дзе з’явіўся помнік Цмоку. А ў гэтыя дні там паўстае ўжо другі па ліку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0